Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў

Количество просмотров:

Рашэнне акруговай выбарчай камісіі Мотальскай выбарчай акругі № 32 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў


Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў дакументы, акруговая камісія Мотальскай выбарчай акругі № 32 па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў у адпаведнасці з артыкуламі 42 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ВЫРАШЫЛА:
Зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
па Мотальскай выбарчай
акрузе № 32
наступных асоб:
Гліннік Анатолій Аляксеевіч, 21 чэрвеня 1956 года нараджэння, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Снітава-Агра”, жыве ў г. Іванава, беспартыйны.
ШыкалаЙ Мікалай Сцяпанавіч, 8 кастрычніка 1964 года нараджэння, старшыня вытворчага кааператыва «Моталь», жыве ў аг. Моталь Іванаўскага раёна.

Старшыня камісіі І.М. БАБРЫКОВІЧ.
Сакратар Т.С. БАРТОШ.



Рашэнне акруговай выбарчай камісіі Іванаўскай выбарчай акругі № 31 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і неабходныя для рэгістрацыі кандыдата дакументы, акружная выбарчая камісія Іванаўскай выбарчай акругі № 31 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, у адпаведнасці з артыкуламі 42 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ВЫРаШЫЛА:
  Зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
па Іванаўскай выбарчай
акрузе № 31
наступных асоб:
Варонін Сяргей Мікалаевіч,
19 чэрвеня 1979 года нараджэння, дырэктар камунальнага ўнітарнага многагаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Іванаўская ЖКГ», жыве ў г. Іванава, беспартыйны;
ДабрадзеЙ Пётр Уладзіміра-віч, 14 ліпеня 1954 года нараджэння, пенсіянер, жыве ў г. Іванава, член Камуністычнай партыі Беларусі.


Старшыня камісіі Т. В. Новік.
Сакратар камісіі Н.В. Прадун.