Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Ідзе датэрміновае галасаванне

Количество просмотров:

Важная палітычная падзея Рэспублікі Беларусь – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання – выйшла на фінішную прамую.

Тысячы выбарчых участкаў адкрылі свае дзверы ў аўторак, 13 лютага, для жыхароў, жадаючых аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата датэрмінова. Карэспандэнты «Янаўскага краю» наведалі некаторыя ўчасткі для галасавання горада Іванава, каб пабачыць сваімі вачыма, наколькі актыўна жыхары райцэнтра карыстаюцца правам датэрміновага галасавання.

 Першым месцам, куды мы накіраваліся, стаў цэнтральны выбарчы ўчастак. Да пачатку датэрміновага галасавання старшыня ўчастковай камісіі Ларыса Дрычыц у прысутнасці астатніх членаў камісіі правяла неабходную працэдуру – апячатванне скрыні, пасля чаго ў 10 гадзін быў дадзены старт працы выбарчага ўчастка. У ліку першых выбаршчыкаў, жадаючых прыняць удзел у датэрміновым галасаванні, аказаўся Мікалай Крышталь, які сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку:  
– Ведаеце, я ўжо прывык падчас выбараў быць у ліку першых галасуючых, – падзяліўся Мікалай Васільевіч пасля таго, як апусціў бюлетэні ў скрыню. Следам за ім з пашпартам перад членамі камісіі з'явіўся Эдуард Брыль, настаўнік Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

Dosrochnoe Golosovanie 1
Dosrochnoe Golosovanie 2
Dosrochnoe Golosovanie 4
Dosrochnoe Golosovanie 5
Dosrochnoe Golosovanie 6


– У дзень выбараў, хутчэй за ўсё, буду працаваць. Прыйшоў на выбарчы ўчастак раней, каб паспець аддаць свой голас датэрмінова, – адзначыў мужчына.
Правам датэрміновага галасавання ў гэты дзень вырашылі скарыстацца пенсіянеры Андрэй Васільевіч і Марыя Максімаўна Стасюкі. У нядзелю яны плануюць наведацца ў госці да дачкі, якая жыве ў Брэсце. Таму вырашылі прыйсці аддаць свой голас за кандыдата ў мясцовыя і абласныя Саветы дэпутатаў своечасова, пакуль ёсць такая магчымасць.
Нагадваем, што датэрмінова прагаласаваць можна сёння і заўтра ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін. Для галасавання неабходна прад'явіць пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Асноўным днём галасавання вызначана нядзеля – 18 лютага.

Анастасія ЦАЛЮК.