Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Чытаем Шамякіна разам

У межах рэалізацыі агульнарэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы стартавала акцыя «Чытай па-беларуску!». Праводзіцца яна з мэтай папулярызацыі кніг айчынных аўтараў.

– Сумесна са школьнай бібліятэкай, настаўнікамі і вучнямі мясцовай школы арганізаваны Дзень роднай мовы і літаратуры, – расказала бібліятэкар Іна Данілевіч. – Прысутныя бліжэй пазнаёміліся з творчасцю народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча, Героя Cацыялістычнай Працы – Івана Пятровіча Шамякіна, 105-годдзе якога адзначаецца 30 студзеня.

У бібліятэцы аб’яўлены фота-чэлендж «Чытаем Шамякіна разам».

 

Ірына Саломка.