Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Пяты год запар іванаўская культура прызнаецца лепшай на Брэстчыне

Нядаўна ў Белаазёрскім Доме культуры прайшла калегія ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама. На мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы галіны за мінулы год і вызначаны задачы на 2026 год.

У рамках пасяджэння таксама адбылося ўшанаванне найлепшых устаноў культуры вобласці. Асабліва прыемна, што сярод узнагароджаных былі і іванаўцы. Галоўная ўзнагарода – Дыплом пераможцы абласнога спаборніцтва – прысуджана аддзелу культуры Іванаўскага райвыканкама. Дарэчы, статус лепшга ў вобласці ён атрымлівае ўжо пяты раз запар.

За шматгадовую плённую дзейнасць па развіцці і папулярызацыі нацыянальнай культуры Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь адзначаны Іванаўскі раённы цэнтр культуры і народных традыцый. Ганаровую грамату атрымала дырэктар установы Ганна Мікалаеўна Сідаровіч.

nagrada-kollegiya-tskint-2

Таксама за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне рэгіянальных традыцый бандарнага рамяства, актыўны ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх акцыях Падзячным лістом Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана дырэктар Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці Наталля Міхайлаўна Гацэвіч.

nagrada-kollegiya-tskint-4

Віншуем з заслужанай узнагародай!

Валерый Міхальчук.