Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество, Культура

Творчыя калектывы Іванаўшчыны пацвярджаюць высокія званні

На працягу двух дзён, 27 і 28 лютага, калектывы мастацкай самадзейнасці Іванаўскага раёна праходзяць атэстацыю, пацвярджаючы найменні «ўзорны» і «народны».

Сёння ў раённым Цэнтры культуры і народных традыцый перад прафесійнай камісіяй выступаюць акадэмічны хор Іванаўскай ДШМ імя Н. Орды, хор «Асоль» гарадской СШ №4, аркестр народных інструментаў Іванаўскай ДШМ імя Н. Орды, ансамблі «Ярыца» (Моталь), «Рудляначка» (аг. Рудск), «Спатканне» (аг. Псышчава), «Беларусачка» (аг. Моладава), «Мужыкі» (аг. Моталь), «Асалода» (Іванаўскі РЦКіНТ) і драматычны тэатр «Папугай» і тэатр «Золак». Паралельна ў гарадской школе №4 сваё званне «ўзорны» адстойвае школьны музычны тэатр.

Артысты дэманструюць свой творчы патэнцыял, высокае выканальніцкае майстэрства і абноўлены за апошнія тры гады рэпертуар.

Заўтра форум працягнецца на галоўнай сцэне раёна. Гледачоў чакаюць выступленні хору «Агні Ясельды», вакальнай групы «Бліскавіца» (в. Махро), ансамбля танца «Янаўцы», вакальнага ансамбля «Дзіва» (аг. Адрыжын) і духавога аркестра раённага Цэнтра культуры і народных традыцый. Апошні, дарэчы, упершыню прэтэндуе на званне «народны».

Уваход на канцэрт вольны. Пачатак у 10.00. Прыходзьце атрымаць асалоду ад незвычайна прыгожай, меладычнай і разнастайнай палітры мясцовай народнай творчасці.

kalektyvy-16

kalektyvy-17

kalektyvy-18

 kalektyvy-1

kalektyvy-2

kalektyvy-3

kalektyvy-4

kalektyvy-5

kalektyvy-7

kalektyvy-8

kalektyvy-9

kalektyvy-11

kalektyvy-13

kalektyvy-14

kalektyvy-15

 

Валерый Міхальчук.

Фота аўтара.