Нагрудныя знакі «За заслугі ў пераадоленні наступцтваў катастрофа на Чарнобыльскай АЭС» атрымалі іванаўцы
Узнагароды Васілію Васільевічу Паўлюковічу і Сяргею Антонавічу Прыбышчуку падчас мерапрыемства, прысвечанага Дню Перамогі, якое адбылося сёння ў сярэдняй школе № 3 г. Іванава, уручылі старшыня ветэранскай арганізацыі Іванаўскага РАУС Сцяпан Сцяпанавіч Маргаўчук і начальнік Іванаускага РАУС Андрэй Леанідавіч Казак.
– Праз сорак год пасля Вялікай Перамогі нам прыйшлося зноў адстойваць мір, толькі ўжо ад набачнага ворага – радыяцыі. Мы выканалі гэты абавязак, – адзначыў Сцяпан Сцяпанавіч.
