Паважаныя работнікі і ветэраны раённай газеты «Янаўскі край», Іванаўскай раённай друкарні!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку!
Сёння роля сродкаў масавай інфармацыі не проста значная, яна – каласальная. У сучасным жыцці мы проста не можам уявіць нашу рэчаіснасць без газет і часопісаў, радыё і тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў. Менавіта журналісты што-
дня знаёмяць нас з апошнімі навінамі, дазваляюць трымаць руку на пульсе часу, вызначаюць грамадскі настрой.
Удзячны работнікам нашай газеты і друкарні – усім, хто піша, рэдагуе, выпускае, усім, хто ўдумліва і аб'ектыўна адлюстроўвае сённяшні дзень. Дзякуючы вам ствараецца праўдзівы летапіс нашага раёна.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам, тым, хто стаяў ля вытокаў, тым, хто ўнёс сваю лепту ў развіццё журналістыкі і друкаванай справы.
Упэўнены, што асноватворнымі прынцыпамі для вас па-ранейшаму застануцца праўдзі-
васць, аператыўнасць, дакладнасць і надзённасць.
Жадаем вам творчага поспеху, вострага і праўдзівага пяра, новых творчых знаходак, а галоўнае – сумленнага, неабыякавага, шчырага стаўлення да сваёй працы.
Шчасця, здароўя і сямейнага дабрабыту вам і вашым блізкім.
Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.