Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Паважаныя жыхары Іванаўскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Гэта значная дата, якая змяніла ход гісторыі чалавецтва і лёс беларусаў. Яна сімвалізуе імкненне мільёнаў людзей да справядлівасці, роўнасці і права на нацыянальнае самавызначэнне.
Пачалася новая эпоха, у якую беларускі народ увайшоў у статусе палітычнай нацыі, якая ўпершыню стварыла на роднай зямлі нацыянальную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца чалавек.
Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.
Толькі ведаючы сваё мінулае, абараняючы гістарычную праўду, паважаючы і прымнажаючы дасягненні ранейшых пакаленняў, мы ствараем мірную будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.
Жадаем усім жыхарам Іванаўшчыны моцнага здароўя, дабрабыту, міру і новых здзяйсненняў на карысць нашай роднай Беларусі!


Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.