Паважаныя работнікі і ветэраны страхавых арганізацый Іванаўскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Значнасць рынку страхавых паслуг, несумненна, вялікая. Вы дапамагаеце людзям упэўнена адчуваць сябе ў розных жыццёвых сітуацыях.
Добрасумленны падыход да справы, уважлівае стаўленне да людзей і гатоўнасць прыйсці на дапамогу – неад'емныя якасці ў працы спецыялістаў страхавой справы.
Упэўнены, што вы і надалей будзеце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання эканамічнага і сацыяльнага ўзроўню жыхароў Іванаўшчыны, дапамагаючы ім здабыць спакой у сённяшнім і заўтрашнім дні.
Жадаем вам быць не проста прафесіяналамі сваёй справы, а пастаянна расці ў сваім майстэрстве і рухацца наперад у высакароднай справе развіцця страхавой абароны грамадзян і суб'ектаў гаспадарання.
Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.