Першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Сяргей Анатольевіч Дубік рэгулярна сустракаецца са школьнікамі і працоўнай моладдзю. Мэта такіх сустрэч – у чарговы раз паведаміць пра рэалізацыю моладзевай палітыкі на тэрыторыі раёна, вобласці і краіны ў цэлым.
На апошні месяц лета прыпадае шмат святаў, сярод якіх Макавей і Спас. Якраз гэтым святам была прысвечана забаўляльна-гульнявая праграма для дзяцей, якая прайшла ў адзін з сонечных дзён жніўня ў Псышчаве.
Праблема дарог – для Янава балючая. Аднаго разу запынілі мяне мужыкі ў горадзе й пытаюць: «Чаму ты пра дарогі не напішаш, пра іх якасць?». Я гавару ў адказ: «А што зменіцца ад таго, што я пра іх напішу? Вы думаеце, кіраўніцтва раёна не ведае пра гэтую бяду?». Ведае. І робіць усё што можна зрабіць ва ўмовах пастаяннага дэфіцыту фінансавых сродкаў.
Праз два тыдні Іванава будзе прымаць шматлікіх гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята – Дня беларускага пісьменства, якое пройдзе ў першыя выхадныя верасня. У райцэнтры поўным ходам вядзецца актыўная падрыхтоўка да мерапрыемства. Сваю лепту ўнеслі актывісты раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», якія прынялі ўдзел у суботніку. Маладыя хлопцы і дзяўчаты – прадстаўнікі розных службаў і арганізацый раёна – выйшлі на добраўпарадкаванне гарадскога парку. Падчас суботніка былі прыбраны спілаваныя галінкі дрэў, падмецены пешаходныя дарожкі, акультурана прылеглая тэрыторыя. Акрамя таго, была прыведзена ў належны стан тэрыторыя пустуючага дома, які знаходзіцца непадалёку ад цэнтральнага ўвахода ў парк.
Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Сяргей Анатольевіч Дубік адзначыў, што актыўны ўдзел у мерапрыемствах па добраўпарадкаванні прынялі прадстаўнікі моладзі райвыканкама, рэдакцыі раённай газеты, райгаза, Райаграсэрвісу, Беларусбанка, дзіцячай юнацкай спартыўнай школы.
Не успели в городском парке Победы установить и забетонировать часть оборудования на новой детской площадке, как наутро строители увидели на месте работ настоящий погром.
Вечером или ночью кто-то расшатал элементы оборудования, вывернул невысохший бетон из земли, тем самым вынудил работников заново переделывать часть выполненной работы. Для сохранения имущества, во избежание новых неприятностей подобного рода, на площадке теперь дежурит сторож, а сама территория ограждена сигнальной лентой.
Напоминаем, что детская площадка по ул. 17 Сентября также еще не введена в эксплуатацию, а проблемы на ней по вине граждан уже присутствуют.
Уважаемые жители города и района! Пока детские площадки не введены в эксплуатацию, находиться на них и использовать – запрещено! С уважением отнеситесь к труду других, сохраните то хорошее, что делается для вас.