Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Іванаўскага раёна, ветэраны галіны!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Аграрны сектар – найважнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай дзяржавы. Менавіта вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, сваёй самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, дабрабыт і росквіт кожнай сям’і.
Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
Жадаем усім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай
бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях! Няхай ваша праца заўсёды акупляецца багатым ураджаем і годнымі вынікамі, а кожны новы дзень дорыць толькі радасць!
Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.