
"Беларусь незалежная"
Моладзь сёння таксама прымае актыўны ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці. З мэтай героіка-патрыятычнага выхавання, фарміравання паважлівага стаўлення да сваёй Радзімы, яе гісторыі, нацыянальнай культуры ў Іванаве прайшла квэст-гульня «Беларусь незалежная». Яе арганізатарам выступіў раённы камітэт грамадскага аб'яднання “БРСМ”.
У мерапрыемстве паўдзельнічалі навучэнцы чатырох гарадскіх школ. Вядучая гульні першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аліна Сідаровіч падрыхтавала для канкурсантаў 6 блокаў пытанняў на веды славутасцяў Беларусі, знакамітых людзей нашай краіны, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У праграме гульні таксама былі такія цікавыя туры, як “Нейрасетка” і “Мультфільмы".
Па словах вядучай, рабяты выдатна справіліся з прадстаўленымі заданнямі, прадэманстравалі высокую эрудыцыю, творчы падыход. Усе ўдзельнікі квэста ўзнагароджаны падарункамі ад раённага камітэта ГА “БРСМ”, прызёрам уручаны дыпломы. Перамога, дарэчы, дасталася гарадской гимназіі.
Валерый Міхальчук.
Фота аўтара.