Прадэманстравалі высокае выканальніцкае майстэрства
Вясновы настрой – гэта не толькі радасць ад першага цяпла і абуджэння прыроды, але і гонар за высокія вынікі сваёй дзейнасці. Менавіта так адчуваюць сябе выхаванцы Іванаўскай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, для якіх гэтая пара года адзначана новымі падзеямі і значнымі перамогамі. Як распавяла карэспандэнту «ЯК» дырэктар установы Алена Старавойтава, нядаўна іванаўцы бліскуча выступілі на прэстыжных творчых конкурсах.



