Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Прывабны свет бібліятэкі

70 гадоў таму расчыніла дзверы для наведвальнікаў сельская бібліятэка ў Адрыжыне. З тае пары па запаветнай сцяжынцы да кнігасховішча прайшло не адно пакаленне местачкоўцаў, бо кніга, якімі б спакусамі ні зачароўваў цывілізаваны свет, заўжды была і застаецца невычэрпнай крыніцай мудрасці, а бібліятэка нязменным асяродкам культуры, які лучыць людзей, мацуе сувязь пакаленняў, афарбоўвае жыццё вяскоўцаў прывабнымі адценнямі.

Культура

Крылы яе жыцця

Аднойчы мне сустрэўся чалавек, які моцна скарэктаваў мой светапогляд, прывёў да пэўнай пераацэнкі адносін да людзей, мастацтва, такіх паняццяў, як Радзіма, Мова. Ён уварваўся ў маё жыццё ў другой палове 90‑х былога стагоддзя, як метэор, і таксама хутка пайшоў з гэтага свету праз дзесяць гадоў нашай дружбы і сумеснай творчасці. Але пакінуў назаўжды сваё святло і свой след у маім жыцці і пасля свайго сыходу ў Вечнасць.
Імя гэтага чалавека Ніна Язэпаўна Мацяш. 2018 год яе юбілейны. 20 верасня быў днём яе 75‑годдзя, а 19 снежня адбу-дзецца 10 гадоў з дня яе нечаканага скону.

Культура

І боль, і жаль скараюцца любові

Але з прасветласцю якой сцвярджаць я свету не баюся
Сваёю кожнай баразной: Жыву! Люблю! He наталюся!

Ніна Мацяш.

Сёлетні год адметны для Беларусі юбілеем слыннай берасцейскай літаратурнай зоркі Ніны Мацяш. 20 верасня Ніна Язэпаўна магла б адзначыць свой 75-ы Дзень народзінаў. Магла б… Але ж ніць яе жыцця абарвалася балесна і нечакана дзесяць гадоў таму.
У такім раптоўным і раннім сыходзе вінавацяць невылечную хваробу, якая адняла ў жанчыны ногі, па кроплі выпівала жыццёвыя сілы, але так і не змагла зламаць яе непакорлівую душу.

Культура

Далі джазу

Прыемная навіна прыйшла ў наш раён на мінулым тыдні: малады эстрадна-джазавы ансамбль Minimal Groove Band стаў уладальнікам дыплома другой ступені ў намінацыі «Інструментальны ансамбль. Традыцыйны джаз» шостага адкрытага фестывалю-конкурсу джазавай музыкі «Чысць-2018» у рамках праекта «Міншчына сустракае джаз».

Культура

Грамата Нацыянальнага сходу – «Палешукам»

Прыемная навіна чакала заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Палешукі» дзяржаўнай установы культуры «Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый» на свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі.