Давайце пазнаёмімся.
Мы вітаем вас на сайце газеты "Янаўскі край"
(г. Іванава Брэсцкай вобласці)
Газета “Янаўскі край” заснавана ў 1943 годзе. Першапачаткова яна называлася "Партызан Палесся", пасля - "Камуніст", пасля - “Сталинский путь”, а з 1965-га па 2016 - "Чырвоная звязда". У 2017 годзе набыла сённяшнюю назву.
Наш паштовы адрас: 225793, г. Iванава, вул. Савецкая, 91;
электронны: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Супрацоўнікі:
Крэс Дзіяна Анатольеўна, галоўны рэдактар – тэл. 801652-2-52-88.
Вароніна Алена Андрэеўна, намеснік галоўнага рэдактара – тэл. 801652-2-52-93.
Герасімчук Святлана Анатольеўна, галоўны бухгалтар – тэл. 801652 2-52-90.
Устымчук Аляксей Міхайлавіч, рэдактар аддзела камп'ютарнай вёрсткі і набору – тэл. 801652 2-52-92.
Саломка Ірына Аляксееўна, загадчык аддзела аграрнай палітыкі і прамысловасц – тэл. 801652 2-52-89.
Міхальчук Валерый Валер’евіч, загадчык аддзела фотаілюстрацый – тэл. 801652 2-09-92.
Кухарчук Кацярына Сяргееўна, рэдактар аддзела пісем і масавай работы – тэл. 801652 2-09-92.
Падвіцельская Ірына Віктараўна, карэктар - тэл. 801652 2-52-87
Багаль Антаніна Якаўлеуна, загадчык аддзела версткі – тэл. 801652 2-52-92.
Міхнавец Аліна Мікалаеўна, вэб-рэдактар – тэл. 801652 2-52-92.
Піліповіч Любоў Якаўлеўна, загадчык аддзела рэкламы – тэл. 801652 2-52-91.
Ганчарова Ірына Цімафееўна, спецыяліст па рэкламе – тэл. 801652 2-52-91.
Іванаўская раённая газета “Янаўскі край” сёння – гэта:
- 28 з густам аформленых, насычаных разнастайнай інфармацыяй і цікавымі публікацыямі пра людзей і жыццё раёна, старонак кожны тыдзень; выходзяць па пятніцах.
- Пастаянныя рубрыкі: «Выязны прыём», «Зваротная сувязь» асвятляюцца пытанні, якія найбольш часта задаюць грамадзяне пры зваротах да прадстаўнікоў органаў улады, у рубрыцы «У раённым выканаўчым камітэце», «У раённым Савеце дэпутатаў» асвятляюцца матэрыялы работы органаў улады. Пад рубрыкай «Пытанне адно – адказаў шмат» праводзяцца апытанні насельніцтва па самых розных тэмах.
Найбольш значныя праекты газеты "Янаўскі край":
«Круглы стол «Янаўскага края» – абмеркаванне найбольш значных пытанняў і падзей з зацікаўленымі спецыялістамі і грамадскімі дзеячамі Іванаўскага раёна;
«Актуальнае інтэрв'ю» – абмеркаванне актуальных пытанняў з кампетэнтнымі спецыялістамі;
«Ведай нашых!» – аб людзях раёна, якія нягледзячы на розныя жыццёвыя сітуацыі, змаглі праявіць сябе ў працы, спорце, грамадскім жыцці.
«Журналіст мяняе прафесію» – цыкл матэрыялаў пра людзей працы, пра цікавыя і патрэбныя прафесіі, якія журналіст прымярае на сябе;
Тыраж 5800 экземпляраў.
З 1965 па 1982 год газету ўзначальваў Аляксей Трафімавіч Каўко, пісьменнік, Ганаровы грамадзянін г. Іванава і Іванаўскага раёна. З 1982 па 2008 – Валерый Міхайлавіч Міхальчук, вядомы журналіст. З 2008 па 2016 пасаду галоўнага рэдактара займаў Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч, член грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". З 2016 па 2021 газету ўзначальваў Ігар Уладзіміравіч Гетман, кандыдат філалагічных навук.
У 2009, 2011 і 2013 гадах выданне ўзнагароджвалася Дыпломамі як лепшая раённая газета Брэсцкай вобласці.
Па выніках Нацыянальнага конкурсу “Залатая Літара” сярод раённых і гарадскіх газет “Янаўскі край” стаў лаўрэатам у намінацыі “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі” за 2017 год.
У 2018 годзе газета атрымала Ганаровую грамату Міністэрства інфрамацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Падпіску на “Янаўскі край” можна аформіць у любым кутку Беларусі, у любы дзень, на любы тэрмін.
Банковские реквизиты: БИК: BAPBBY2X Счет: BY10BAPB30154800200110000000 УНП: 200074558