Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Корань інфанта

Народны тэатр «Золак», што дзейнічае пры Іванаўскім раённым Цэнтры культуры і народных традыцый, паказаў спектакль (рэжысёр-пастаноўшчык Людміла Каспяровіч) па п’есе рускага пісьменніка Уладзіміра Салагуба «Бяда ад пяшчотнага сэрца». Хто вінаваты ў «далікатнасці» душы героя-інфанта і як спрыяюць грошы і заможнасць вырашэнню жыццёвых пытанняў?

Культура

«Счастье – это мы»

В народе говорят: «Дерево корнями держится, а человек – семьей». Подтверждением этих слов стало заседание клуба молодой семьи «Счастье – это мы», которое состоялось 7 апреля в сельском Доме культуры аг. Тышковичи.

Культура

Ад роднае зямлі збіраўся скарб

Невычэрпная крыніца натхнення для кожнага чалавека – радзінная зямля. Яна – перад табой. Гэта і жытнёвая ніва з таямнічым шэптам калосся, і духмяны поплаў з гарэзлівымі россыпамі канюшыны і рамонкаў, і вышытая шаўкавістымі ніцямі травы сцяжынка, што бяжыць да асмужанага небакраю, і маміны сляды на гэтай сцежцы, а побач – твае сляды, спачатку маленькія, а потым большыя, большыя… Чым долей жывеш на свеце, тым глыбей усведамляеш веліч роднага куточка, зрастаешся з ім усёй сваёй істотай – і… льюцца з душы кранальныя прызнанні ў любові да яго.

Упершыню патрэбу звярнуцца да малой радзімы паэтычнымі радкамі жыхарка в г. Гарбаха Ганна Сацута (Лось) адчула ў сабе, будучы школьніцай. У вершах яна імкнулася адлюстраваць красу навакольных краявідаў, распавядала пра гістарычнае мінулае бацькоўскага краю, людзей гераічных і працавітых. Неаднаразова дзяўчына станавілася лаўрэатам і дыпламантам конкурсаў дзіцячай і юнацкай творчасці. Творы яе ўвайшлі ў зборнікі, якія ствараліся па выніках конкурсаў.
Ганна скончыла юрыдычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, працавала ў ААТ “Гарбаха” інспектарам па кадрах. Цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці. У хвіліны натхнення піша вершы і прозу.
Сустрэча з гэтым цікавым чалавекам адбылася ў сельскай бібліятэцы аг. Гарбаха ў рамках агляду-конкурсу «Пазнай сябе, свой род, сваю зямлю» сярод бібліятэк раёна, прымеркаванага да Года малой радзімы. У літаратурную гасцёўню «І пішуцца вершы аб роднай старонцы…» завіталі знаўцы і аматары роднай мовы, прыхільнікі беларускага прыгожага пісьменства.
Ганна Аляксандраўна расказала пра сябе, сваю сям’ю, творчыя здабыткі, Творы зямлячкі ўсхвалявана прагучалі з вуснаў школьнікаў Кірыла Казака, Тані Кацярыніч, Марыі Пашкевіч. Прачытала ўласныя вершы, якія са сталеннем творцы ўзбагаціліся новымі тэмамі і вобразамі, і сама аўтарка.
– Няхай вечна гараць над ціхай Гарбахай і над усёй нашай любай Беларуссю ружовыя заранкі, прамяністае сонца ды залатыя зоры, апетыя Ганнай Аляксандраўнай, – пажадалі напрыканцы сустрэчы вядучыя Мікіта Паляніца і Ксенія Кірынская. – Няхай выхаду шукае адбітак родных з’яў у словах-вобразах (Я.Колас)…

Ірына САЛОМКА.

Культура

Международный день театра

В конце марта, все профессиональные, любительские театры, поклонники и просто зрители отметили Международный день театра.

Культура

На шляху да Гняздоўя Жар-птушкі

Што такое паэзія: «Пагібель?.. Надзея?.. Збавенне?.. Нязграбная ноша?.. Ці крыж?» І дзе шукаць яе: у гаманкім захапленні вясны, бурлівым, няўрымслівым плёсе, у паланенні журбы? На гэтыя мудрагелістыя пытанні пакутліва шукае адказ паэтка з Піншчыны Марыя Кобец, для якой, па яе ж асабістым прызнанні, творчасць стала ладам жыцця, яна для яе і «любоў… да шаленства… ўтрапення», і «нянавісць… да ўедлівых слёз», і «Веры Святой наталенне», і «споведзь, і каянне ўслых»… Паэзія – гэта надзвычай трапяткая сфера. Найчасцей мелодыя радка нараджаецца ў моманты глыбокіх душэўных узрушэнняў, калі пачуцці – радасныя альбо тужлівыя – цераз край. Паэзія – вынік бур душэўных і прыстанішча яе – у душы.