
Выпуск «Наперад у мінулае» з Поўкаціч
Сёлета фальклорную экспедыцыю на Іванаўшчыну здзейсніў творчы калектыў телепраграмы «Наперад у мінулае».
У цэнтры ўвагі журналістаў аказаліся вёска Поўкацічы і ансамбль «Славяначка». Вядучая праграмы Аксана Вечар распавяла пра гісторыю населенага пункта, пагутарыла з удзельніцамі гурта і, канешне, прадставіла гледачам мясцовыя песні з іх каларытам, сакавітай моваю, мілагучным гучаннем. Традыцыйна ў перадачы прадэманстравалі відэакліп на адну з песень – «Ой ты, сонца» – у сучаснай вакальна-музычнай апрацоўцы кампазітара Сяргея Сухамліна, якую выканала свявачка Алеся Краснашчокава, якая выступае пад псеўданімам Dziva. Запіс гэтага выпуску можна паглядзець на канале Беларусь 3 у YouTube за 24 жніўня.
Як адзначыла кіраўнік ансамбля «Славяначка» Валянціна Застроўская, зараз вялікая ўвага надаецца традыцыйнай народнай творчасці. Напрыклад, з ёй ужо звязвалася рэжысёр перадачы «Песни от всей души» на тэлеканале РТР. Таму, магчыма, мы хутка пабачым нашых замлякоў і ў гэтым папулярным шоу.