
Іванаўская бібліятэка вызначылася за навацыі ў галіне бібліятэчнай справы
У рамках Міжрэгіянальнага семінара "Прасоўванне тэрыторыі праз культурныя брэнды: публічныя бібліятэкі ў пошуку новых магчымасцей", які прайшоў на базе Іванаўскага раёна, адбылася цырымонія ўшанавання пераможцаў абласнога тура рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” Дыпломам першай ступені ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Іванаўская цэнтральная раённая біблітэка імя Ф.І. Панфёрава. Узнагарода назначана адрасату за актыўны ўдзел у папулярызацыі гістарычных аб’ектаў Іванаўскага краю з дапамогай інавацыйных формаў работы і стварэнне электроннага рэсурсу “Лабірынт часу”. Высокая адзнака дзейнасці ўстановы – нагода для далейшай плённай працы, лічаць дырэктар Алена Данількевіч-Федарашка і ўвесь няўрымслівы творчы калектыў бібліятэкі.